Ніва № 13 (3594), 30 сакавіка 2025 г.
107-я гадавіна Дня ВоліМіхал ІВАНЮКУ рамках святкавання 107-й гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, якое сёлета прыпадае на аўторак 25 сакавіка, усю нядзелю 23 сакавіка ў Беластоку было арганізавана больш за дзясятак мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Волі. Нядзельныя ўрачыстасці пачаліся з малітвы за беларускі народ у храме святога апостала Іаана Багаслова. Затым у рамках урачыстасцей у камернай зале Падляшскай оперы і філармоніі была падрыхтавана прэм’ера спектакля «Віця», прымеркаванага да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Віктара Шведа. Галоўнай часткай нядзельных святкаванняў сталі мітынг і канцэрт Лявона Вольскага на цэнтральнай плошчы горада — Рынку Касцюшкі. Мітынг вяла Кацярына Ваданосава. — Я хачу падзякаваць усім тым беларусам, якія прыйшлі на акцыю і паказалі, што гонар, салідарнасць і годнасць важнейшыя за страх і патрэбу супакою. Гэта паказвае, што Беларусь жыве і яна ў нашых сэрцах. Хачу таксама падзякаваць гораду Беластоку за дазвол на арганізацыю такіх мерапрыемстваў і прашу аб сімвалічнай і адначасова ганаровай варце маіх сяброў і паплечнікаў з рэканструктарскай групы У гэты момант рэканструктары з клуба гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863» пад кіраўніцтвам Васіля Калача выставілі на плошчы ганаровую варту. А потым з гукаўзмацняльнікаў прагучаў гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». А пасля выступіў старшыня Фонду «Тутака» Павал Станкевіч, які зачытаў ліст старшыні Рады (...) |