Ніва № 12 (3593), 23 сакавіка 2025 г.

Вайсковыя нарысы Віктара Сазонава (ч. ІV)

Віктар САЗОНАЎ

Беларусы. Што да мяне, то такая падтрымка была ад землякоў-беларусаў і ад сяброў са свайго прызыву — трох Віцяў і аднаго Валодзі, і ад дзядоў-землякоў.

Шмат ад каго чуў, што беларусы ў савецкім войску былі не асабліва дружныя. Маўляў, іншыя неяк гуртаваліся як птушкі ў зграю, а нашы дык самі па сабе. Але гэта не пра нашу роту. У нас беларусы былі самымі сяброўскімі хлопцамі, трымаліся адзін аднаго.

— Хто з Беларусі? — яшчэ ў першы дзень як да нас зайшлі дзяды пачулі мы гэтае пытанне. — Крок наперад.

Наша чацвёрка выйшла наперад так бадзёра, як жарабцы да стайні з кабыламі. Па акцэнце было чуваць, што гавораць свае, беларусы. І нейкі давер да іх адразу, і нейкая надзея, што цяпер то выжывем.

— Вас мы ў крыўду не дадзім іншым прыдуркам, — паабяцаў адзін са стараслужачых беларусаў. — І навучым усяму, што трэба, і не толькі вайсковаму. Толькі і вы нас не падвядзіце. Беларусы тут да нас былі найлепшымі, і пасля нас хай так будзе таксама.

І сапраўды, падтрымка адчувалася ў многім, найперш маральная. І калі нам прыходзілася адбівацца ад кагосьці, то мы добра ведалі, што калі нам і накастыляюць па поўнай праграме як баксёр у грушу, то да смерці ўсё адно не затаўкуць. Нашы беларускія дзяды не дазволяць, умяшаюцца калі трэба ў апошні момант.

Наша баявая падрыхтоўка прадугледжвала частыя лясныя паходы. Як-ніяк мы былі разведчыкі. Дадуць нам які загад, і мы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF