Ніва № 12 (3593), 23 сакавіка 2025 г.

Пятрусь Макаль на старонках „Нівы”, 1950—1980-я гады

Сяргей ЧЫГРЫН

Не друкавацца на старонках „Нівы” паэт, драматург, публіцыст і перакладчык Пятрусь Макаль (1932-1996) не мог. Ён нарадзіўся ў вёсцы Крушыняны на Беласточчыне ў сялянскай сям’і. І „Ніва” для яго была роднай і блізкай газетай.

Бацькі Міхаіл і Людміла Макалі ў Крушынянах мелі кавалак зямлі. Але пасля 1939 года, калі прыйшлі саветы, бацька перайшоў працаваць фінагентам у Крушынянскі сельсавет, бо прыватную зямлю ў яго забралі. Праз пяць гадоў, не па сваёй волі, Міхаіл Макаль з сям’ёй і яго сваякі трапілі пад рэпатрыяцыю, іх перасялілі ў Расію — у вёску Новая Сканаўка Вязаўскага раёна Саратаўскай вобласці. Таму радавацца не было чаму. Але адна бяда, як кажуць, не ходзіць. У 1946 годзе Міхаіла Макаля рэпрэсавалі і выслалі ў Комі АССР. А жонка Людміла з сынам вяртаюцца ў Беларусь на Гродзеншчыну, бліжэй да роднай Беласточчыны. Пятрусь вучыцца ў школе, пасля заканчэння якой паступае ў Гродзенскі будаўнічы тэхнікум. Але тэхнікум пераводзяць у Магілёў і Пятрусь Макаль, правучыўшыся два гады, паступае ў Гродзенскі педінстытут.

Пасля заканчэння інстытута юнак з Крушынянаў працуе літкансультантам у газеце „Гродзенская праўда”, дзе ў 1949 годзе друкуе свой першы верш.

Калі Петрусю Макалю споўнілася дваццаць тры гады, выходзіць у Мінску яго першы паэтычны зборнік „Першы след”. Другі і трэці зборнікі нашага земляка „Вятрам насустрач” (1958) і „Вечны агонь” (1960) выявілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF