Ніва № 12 (3593), 23 сакавіка 2025 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (91). (Не)Веснавы настрой, або: і вазьмі тут ...Андрэй СЦЕПАНЮКВеснавое, а нават летняе надвор’е, якое ў пачатку сакавіка сваімі сонечнымі прамянямі прынесла змену настрою, неяк не падыходзіць да часоў, у якіх давялося нам жыць. Напружанасць палітычных абставін ва ўсім амаль свеце больш прыводзіць думкі пра апакаліпсіс, чым аб нечым радасным і бестурботным. Але, чалавек гэта вялікі прыстасаванец, які ва ўсіх амаль абставінах здольны знайсці штосьці пазітыўнае. Зразумела, паняцце чалавек гэта вялікае абагульненне, але час ад часу трэба і ім пакарыстацца, бо ў эмоцыі іншых жыхароў сусвету заглянуць будзе нам цяжка. Ёсць таксама штосьці, што гэты лепшы настрой можа выклікаць у спосаб штучны, і тым чымсьці бывае... алкаголь, які прынамсі ў хвілінах яго спажывання дае многа асалоды скаламучаным штодзённасцю думкам. Але, каб гэтым спосабам пакарыстацца, трэба было б яго практыкаваць амаль штодзённа, і тады паўстае ўжо праблема. І нават не ў тым, што станем з часам звычайнымі п’яніцамі, ці як хтосьці хоча больш навукова — алкаголікамі, але справа ў тым, што штораз часцей... няма з кім выпіць. Дык мы, як людзі, якія крыху кранулі інтэлігентнасці, а да такіх залічаю прыхільнікаў „Вершаўчытальні”, не будзем піць... самі з сабою. А сярод тых, з якімі хацелася б яшчэ пасядзець і абмеркаваць „цяжкія” тэмы, штораз больш абстынентаў. І што цікава, вынікае гэта не з моды, а найчасцей вымушанае станам адыходзячага ад нормы (...) |