Ніва № 12 (3593), 23 сакавіка 2025 г.
Уладыка ФіларэтУладзімір АРЛОЎДнямі нечакана згадалася, што такой вясновай парою калісьці даводзілася віншаваць з днём нараджэння ўладыку Філарэта, які больш за два дзесяцігоддзі кіраваў Беларускай праваслаўнай царквой і з якім жыццёвыя дарогі звялі мяне на пачатку 1990-х гадоў. Зазірнуў у Вікіпедыю — і сапраўды: Філарэт (свецкае імя Кірыл Вахрамееў) прыйшоў на свет 21 сакавіка, прычым 1935 года, роўна 90 гадоў таму. Уладыка не стаў героем маёй кнігі «Імёны Свабоды». Але героем найноўшай гісторыі Беларусі, у зямлі якой — відаць жа, не без волі яго самога — знайшоў апошні спачынак у 2021 годзе, Філарэт, безумоўна, быў. Гэта, добра памятаю, засведчыла тады безліч водгукаў на ягоны сыход. Сярод іх прысутнічалі і прыхільныя прыгады дэпутатаў незалежнасці, што працавалі з Філарэтам у нашым Вярхоўным Савеце гістарычнага 12-склікання і вярнулі Беларусь на палітычную карту свету. Кажуць, пра тых, хто ўжо ў іншым свеце: aut bene, aut nihil — альбо добра, альбо нічога. Мне больш даспадобы іншае: aut bene, aut veritas — альбо добра, альбо праўду. З уладыкам — з 1992 да 2013 года ён быў мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, патрыяршым экзархам усяе Беларусі — мне выпала не проста быць знаёмым, сустракацца і гутарыць, але і бываць у супольных паездках у мой родны Полацк і нават сядзець за адным бяседным сталом, частуючыся, як ніколі не прамінаў пасля малітвы абвясціць вяльможны гаспадар, чым Бог паслаў. Таму ў памяці ёсць свая (...) |