Ніва № 12 (3593), 23 сакавіка 2025 г.

Макрапалешук Дзікавіцкі

Міра ЛУКША

Аляксей Дзікавіцкі — вялікі аматар хард-року і хэві-металу. Аўтар трох кніг на палескай мове. Першую кніжку «Оньдэ» выдаў у 47-гадовым узросце («оньдэ» па-палеску «вось», «уласна») — гэта зборнік апавяданняў і вершаў на палескай гаворцы, у версіі, якую ужываюць жыхары ў наваколлі Пінска. «Світумузыка» — другая яго кніга, у якую ўвайшлі аўтарскія вершы і пераклады рок-хітоў на палескую гаворку з яго родных ваколіц. Трэцяя кніга «Полэшук 2.0» выглядае арыгінальна — вершы на палескай мове з транслітарацыяй на ўкраінскі алфавіт, перакладзеныя на польскую. Пішуць пра яго і «з зарыцкага» боку: «Олексій Диковицький (біл. Аляксей Дзікавіцкі) народився у Пінську (Берестейщина), але частину життя провів у домі бабусі і дідуся на Пінському Поліссі, де перейняв їхню говірку».

Аляксей Дзікавіцкі (1973 г.н.) нарадзіўся ў горадзе Пінску, да школы выхоўваўся ў дзядулі з бабуляй, дзе ездзіў на кані і пасвіў кароў. Скончыў пінскую СШ № 12 (1990), мінскі Інстытут сучасных ведаў — спецыяльнасць — эканоміка, замежны гандаль. Паводле адукацыі ён эканаміст, але працаваў па прафесіі даволі коратка, бо зацікавіўся журналістыкай. Працаваў у 1994-1996 гг. на прадпрыемстве «Пінскдрэў», у 1997-2006 — карэспандэнт Радыё «Свабода», у 2001 годзе выехаў у Польшчу, з 2007 — кіраўнік Рэдакцыі інфармацыйных праграм тэлеканала «Белсат». Таксама працаваў у Беларускім Хельсінскім камітэце. Пісаў для газет «Наша ніва», «Народая воля». (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF