Ніва № 12 (3593), 23 сакавіка 2025 г.
Шпацыр па здзічэлым лесе (3)Ганна КАНДРАЦЮКЗ лёгкімі нагамі, якія ўсё неслі мяне на сустрэчу з невядомым, як у жанчыны «Пад крыжыкамі» адбывалася нешта незразумелае. Мне нават падалося, што нейкая сіла закідае мяне назад, каб такім спосабам выдаўжыць дарогу, якая папраўдзе ўжо нікуды не вяла, а толькі застаўляла засяродзіцца на дэталях, так істотных у мінулым, калі кожнае дрэва, мурашнік, звярыная трыба служылі арыенцірам, вызначалі напрамак, набліжалі да мэты. Нараўская дарога вяла не толькі ў шырокі свет. Яна ўспрымалася мясцовымі як працяг свята, смакавіты дэсерт. У кожную нядзелю пасля вяртання з царквы і абеду моладзь і групы падлеткаў беглі ў лес, каб гадзінку-дзве шпацыраваць па старажытным шляху. Мабыць, гэтую звычку падгледзелі ў двары, які існаваў тут да 1945 года. Менавіта ад прозвішча ўласнікаў двара Будзьвілаў лес атрымаў сваё імя — Будзьвілоўшчына. Апошні з роду, ласкава празваны ў народзе «панам Антолькам», запамятаўся як загарэлы эколаг. Як успаміналі старажылы, ён ведаў і сцярог кожнае дрэва ў сваім лесе. І гэта не перабольшанне, лес сам па сабе мініяцюрны, яго можна абысці ўшыр і ўздоўж за 3-4 гадзіны, а ўся веліч і слава ў яго старажытнасці. Найхутчэй, гэта рэлікт неіснуючай Бельскай пушчы. Ператрывала яна тут дзякуючы двару, які стагоддзямі ахоўваў лес. Абыходзячы вываратні, якія блакавалі нават бакавыя дарогі і сцежкі, мне прыгадаўся аповед бацькі, які ў дзяцінстве напароўся на архаічны прывід «Пад крыжыкамі». * * (...) |