Ніва № 12 (3593), 23 сакавіка 2025 г.
Сорак гадоў безнадзейнага блуканняУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧЗа бурлівымі палітычнымі падзеямі сённяшніх дзён амаль непрыкметнай у медыя засталася адна круглая гадавіна. Роўна сорак гадоў таму — у сакавіку 1985 года памёр генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі Савецкага Саюза Канстанцін Чарненка. Гонка на лафетах крамлёўскіх старцаў (так тады называлі фізічны адыход у іншы свет састарэлых кіраўнікоў «Союза нерушимого») падышла да свайго лагічнага завяршэння. Рэшта членаў Палітбюро пенсійнага веку пастанавіла болей не смяшыць свет і выбрала чарговым генсекам дастаткова яшчэ маладога і здаровага Міхаіла Гарбачова. Яго кандыдатуру на вышэйшую дзяржаўную пасаду СССР, дарэчы, прасоўваў і прапанаваў тагачасны знакаміты міністр замежных спраў вялізнай краіны «развітога сацыялізму», беларус па паходжанні Андрэй Грамыка. І амаль адразу на красавіцкім пленуме кампартыі новым лідарам савецкай дзяржавы была абвешчана так званая «перестройка». Пачыналася яна з абсурднай антыалкагольнай кампаніі, калі высякаліся вінаграднікі, рэзка выраслі цэны на гарэлку і іншыя моцныя напоі, а з крамаў знік цукар і яго сталі прадаваць лімітавана толькі па адмысловых талонах. Такія захады былі рэзка адмоўна сустрэты насельніцтвам, а вярхі праз нейкі час схамянуліся і прызналі такія шляхі змагання з алкагалізацыяй памылковымі. Як развівалася далей гэтая перабудова, непасрэдна я не адчуў, таму што якраз пасля першага курса ўніверсітэта на два гады апынуўся за плотам вайсковых (...) |