Ніва № 12 (3593), 23 сакавіка 2025 г.

Змагацца на вайне за Беларусь!

Міхал ІВАНЮК

Больш за тры гады мы жывём у рэальнасці поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Кожны з нас успрымае ўзброены канфлікт па-рознаму, зыходзячы з таго, што бачым па тэлевізары, чытаем у сацыяльных сетках або чуем ад таго, хто бачыў вайну зблізку. Беларусы, вядома, перажываюць вайну не ў меншай ступені, чым украінцы ці палякі. Кожны з нас мае ў галаве, што страшныя карціны вайны, якія мы бачым кожны дзень, могуць аднойчы паўтарыцца, ці то ў нашых гарадах, мястэчках, вёсках, якія мы вымушаны былі б пакінуць, ці, як у выпадку з беларусамі з Падляшша, у мясцовасці ў Беларусі, у якой маем сяброў, далёкіх ці блізкіх сваякоў, ці маем нейкую іншую сувязь. Гэта так ці інакш побач з намі, або на сваёй зямлі, якую мы засялялі стагоддзямі.

Некаторых грамадзян Беларусі вайна заспела ва Украіне, якая павінна была на некаторы час стаць мірнай гаванню пасля жорсткіх падзей 2020 года. Для іншых інфармацыя аб пачатку поўнамаштабнай вайны ў той чацвер зранку прыгадала, што прывід вайны вярнуўся, і словы Лукашэнкі, што ён ніколі не давядзе Беларусь да стану вайны, былі проста чарговым блефам. Многія з’явіліся ў ваенкаматы Кіева ці іншых гарадоў Украіны, дзе далёка не кожны мог разлічваць на зброю ў рукі, асабліва грамадзяне Рэспублікі Беларусь, каб абараняць краіну, дзе ім далі прытулак і падабенства дому. У першыя дні вайны кожнаму хацелася аддаць як мага больш, ці то валанцёрствам на медпунктах, ці то капаннем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF