Ніва № 11 (3592), 16 сакавіка 2025 г.

Вайсковыя нарысы Віктара Сазонава (ч. ІІІ)

Віктар САЗОНАЎ

Сакрэтнасць. Вось на чым хацелася б спыніцца падрабязней. Тое, што казаў пра яе старшы лейтэнант было толькі кветачкамі, прычым кветачкамі дастаткова прывабнымі. Пакуль мы былі ў школе разведчыкаў пад наглядам строгіх сяржантаў, мы яшчэ не здагадваліся, наколькі мы сакрэтныя. Хіба што і сяржанты таксама не здагадваліся. А вось як пасля трох месяцаў службы, калі патрапілі ў сваю любімую блакітна-барэтную роту спецыяльнага прызначэння, то зразумелі, што зараз мы ёсць аб’ектамі больш сакрэтнымі, чым маладая каханка першага сакратара ЦК КПСС. Калі яна ў яго была, канешне. Але ж як даведаешся такое? Аб’ект то засакрэчаны, амаль як мы.

— Вы ўжо прысягу прынялі, і паперы пра неразгалошванне падпісалі, — у першы ж дзень прыбыцця ў нашу частку патлумачыў нам адзін старшы афіцэр. — Таму ўважліва прыслухайцеся да маіх слоў. Зараз вы пачуеце дзяржаўную таямніцу!

Афіцэр зрабіў паўзу і мнагазначным позіркам агледзеў прысутных.

— Гэтага нам толькі не хапае, — смеючыся прашаптаў мне на вуха Віктар. — Хай бы ён трымаў свае таямніцы пры сабе. Я б вельмі не хацеў ведаць дзяржаўныя таямніцы, а таксама каб дзяржава не ведала мае. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF