Ніва № 11 (3592), 16 сакавіка 2025 г.

Прыгожыя, таленавітыя, ахвярныя

Уладзімір АРЛОЎ

Без жанчын немагчыма ўявіць гісторыі кожнага еўрапейскага народа, але датычна гісторыі беларускай можна казаць пра своеасаблівы феномен. Ад самых першых яе стагоддзяў жанчыны адыгрывалі надзвычай важную, а часам і лёсавызначальную для радзімы ролю.

Княгіня Рагнеда ў Х ст. выратавала дынастыю Рагвалодавічаў, што потым болей за 250 гадоў валадарыла ў Полацкім княстве, паспяхова адстойваючы яго незалежнасць. У тую ж эпоху на даляглядзе Усходняй Еўропы праззяла зорка Еўфрасінні Полацкай — найадукаванейшай жанчыны свайго часу, асветніцы і мецэнаткі, якая не цуралася і палітычных клопатаў, а пасля заканчэння зямнога шляху была кананізавана і шануецца як нябесная патронка Беларусі.

Пазней здабылі славу княгіні Анастасія і Сафія Слуцкія — ваярка і абаронца правоў праваслаўных вернікаў, пісьменніца Францішка Уршула Радзівіл.

Згадкі пра жанчын, што пакінулі яскравы след у нацыянальнай гісторыі, можна доўжыць і доўжыць. Яны — прыгожыя і верныя, таленавітыя і ахвярныя — былі побач з мужчынамі ў паўстаннях 1830-1831 і 1863-1864 гадоў, у стварэнні БНР, у гады сталінскага тэрору і ў час аднаўлення беларускай незалежнасці. Сёння хачу прапанаваць чытачам „Нівы” некалькі аповедаў пра беларусак розных часоў.

Караліна Яцына

Вызвольнае змаганне на землях Літвы-Беларусі, якое ачольваў Кастусь Каліноўскі, дагарала. Апошнім днём на волі для нашага нацыянальнага героя было 9 лютага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF