Ніва № 11 (3592), 16 сакавіка 2025 г.
Дзіўны эпіграфКастусь КАСЯКУ Дзень роднай мовы, які традыцыйна адзначаецца 21 лютага, зайшоў на кніжны кірмаш у Падляшскай бібліятэцы імя Лукаша Гурніцкага. Гэта, дарэчы, было адно з першых месцаў у Беластоку, дзе я калісьці зрабіў сабе ўваходны дакумент — карту чытача. Адметнасць кірмашу была ў тым, што ўсе прапанаваныя кнігі, незалежна ад стану, аб’ёму і года выдання каштавалі ўсяго 2 злоты. Такім чынам, як я зразумеў, бібліятэка пазбаўлялася ад непатрэбных кніжак у сваіх фондах. Народу на распродаж прыйшло багата. Ужо ад самага пачатку ля сталоў, што ламіліся пад вагой кніжак, гуртаваліся і старыя, і маладыя, і нават малыя, ахвотна разбіраючы прапанаваны асартымент. Я, троху пахадзіўшы і паназіраўшы за людзьмі, узяў сабе невялічкую кнігу апавяданняў Эрнеста Хемінгуэя пад назвай «Рака двух сэрцаў», якая была выдана яшчэ ў часы ПНР. Ужо з адной назвы вынікала, што хутчэй за ўсё пад вокладкай тут будуць сабраныя розныя раннія апавяданні Хемінгуэя, бо і загалоўны твор «Рака двух сэрцаў» пабачыў свет у 1925 годзе. Але ўзяўшы ў рукі кнігу і адкрыўшы першае апавяданне, я быў моцна здзіўлены храналогіяй. Кніга пачыналася з актуальнага і для нашага часу апавядання «Стары ля моста», якое Хэмінгуэй напісаў і апублікаваў у часе грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў 1938 годзе. Сюжэт апавядання даволі просты: галоўны герой, трэба думаць alter ego аўтара, сустракае ля моста 76-гадовага дзеда, які ўжо нікуды не спяшаецца. Нягледзячы на (...) |