Ніва № 11 (3592), 16 сакавіка 2025 г.

З Ялоўкі відаць Іерусалім (ч.3)

Уршула ШУБЗДА

З Ялоўкі ў Трэблінку. Падаў дождж, а мокрая шаша гэта дадатковая небяспека для старой машыны. Дамовіліся мы са спадаром Анатолем, як заўсёды, пад беластоцкім маркетам «Opałek», і паехалі на Варшаву. Вельмі хутка ў Трэблінку можна даехаць цягніком. Праўда, даўняй чыгуначнай станцыі ля самога лагера ўжо няма, але можна выйсці ў Малкіні, адкуль трэба было б яшчэ трохі падысці. Не так шмат, але пан Анатоль сказаў, што ўжо не дойдзе, бо гэта дзесяць кіламетраў.

— О, каб я меў машыну, то ўсюды б даехаў, а так, аўтобусы не ездзяць, усё пазабіралі...

Папраўдзе са станцыі ў лагер не дзесяць, як казаў пан Анатоль, толькі пад пяць кіламетраў, але нічога, калі не дойдзе, дык не дойдзе; паехалі тады на машыне, хаця гэта таксама цяжка...

Пан Анатоль, былы шматгадовы кіроўца ПКСу, здаецца, не давярае жанчынам за рулём. Просіць, умаляе, каб вальней ехаць. Адкрыла я новае правіла: «Чем машина быстрее, тем Анатоль тише». Такім чынам амаль цэлую дарогу ў Трэблінку пан Анатоль маўчаў, а дождж перастаў падаць, калі мы даехалі на месца.

Тэрыторыя былога лагера была прамыта дажджавой вадой. Было ціха. Над лугам вісеў лёгкі туман. Лес ахінаў каменныя валуны. Прыгожае месца, толькі без людзей...

Бо то Зэнэк...

Другая зала з цікавай афішай часоў Другой сусветнай вайны, частка абвестак таксама падыходзіць і да цяперашніх часоў. Доўга тут не хадзілі, бо пан Анатоль ужо быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF