Ніва № 11 (3592), 16 сакавіка 2025 г.
Лекцыя пра Еўфрасінню Полацкую — асветніцу, мецэнатку, святуюМіхал ІВАНЮКПадчас чарговай сустрэчы Культурнага таварыства «Русь», якая адбылася 27 лютага 2025 года ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку, удзельнікі змаглі паслухаць лекцыю Уладзіміра Арлова пра Еўфрасінню Полацкую. Дакладчык засяродзіўся на важнейшых аспектах яе жыцця і прадставіў яе не толькі як полацкую князёўну, але і як мецэнатку, прадстаўніцу манаскага жыцця, пазнейшую святую, але і асобу з Беларускага гістарычнага пантэона, да якога мы сёння адносімся і які можа быць для нас кропкай адліку. Выдатны беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў не адзін дзясятак гадоў сваёй навуковай працы прысвяціў даследаванню асобы Еўфрасінні. Усе свае веды пра святую і яе эпоху ён сабраў у некалькіх сваіх кнігах, якія пасля сустрэчы можна было набыць з аўтографам. У серыі кніг, прысвечаных Еўфрасінні Полацкай і яе часу, з’явіліся між іншым наступныя кнігі аўтара: «Асветніца з роду Усяслава. Еўфрасіння Полацкая», «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны. Таямніцы полацкай гісторыі», «Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны. Гісторыя Крыжа святой Еўфрасінні Полацкай», «Еўфрасіння Полацкая. Жыццё і даследаванні спадчыны святой асветніцы». Падчас лекцыі аўтар максімальна сцісла і цікава пазнаёміў наблізіў да слухачоў сярэднявечныя часы, калі жыла полацкая князёўна з дынастыі Рурыкавічаў, прадставіў сімвалы, звязаныя з ёй, напрыклад, заснаваны ёю крыж, які быў страчаны падчас ліхалецця Другой сусветнай (...) |