Ніва № 11 (3592), 16 сакавіка 2025 г.
Да чорта! ПрысвячэннеМіраслаў ГРЫКАД’ябал — фігура нахабная. Нават у самыя суровыя часы камунізму ён не саступіў дарогу няверуючым атэістам. Ды і з’явіўся ён на беластоцкай тэкстыльнай фабрыцы «Фасты» і нарабіў шмат бяды ў жыцці адной маладой тэкстыльшчыцы. А справа ў яе была такая: яе звольнілі з працы дысцыплінарна з за крадзяжу гатовага матэрыялу. Аднак віны яна не адчувала, што пацвердзіла ў лісце да кіраўніцтва. — Гэты ўчынак здзейсніў д’ябал, — напісала яна. — Ён з самай раніцы спакушаў мяне прыгожым кавалкам тканіны, падказваючы майму ўяўленню, якую прыгожую сукенку я магла б зрабіць з яго, таму што ў мяне толькі адна сукенка, прытым кепская. Чорт, я не ведаю, калі і як, — працягвала яна, — засунуў мне пад кашулю той купон, пра які я даведалася толькі тады, калі выявілі крадзеж. Таму прашу кіраўніцтва адмяніць дысцыплінарнае спагнанне і аднавіць мяне на ранейшай пасадзе. Напрыканцы ліста яна задала рытарычнае пытанне: «Калі д’ябал вінаваты, чаму я павінна пакутаваць!?». Дырэктар завода — камуніст — паверыў у яе віну, а не чорта! Але ці меў ён рацыю? Яшчэ ў часы камунізму было вядома, што такое зло, а што дабро. Жалезная заслона пралягала не толькі «праз геаграфію», але перш за ўсё «праз розумы». Ну і што, што для адных было зло, для іншых — дабро? Справа ў тым, што мяжа паміж гэтымі каштоўнасцямі была для сярэднестатыстычнага грамадзяніна літаральна фізічнай; часцей за ўсё непраходнай. Сёння, калі межы каштоўнасцей і (...) |