Ніва № 11 (3592), 16 сакавіка 2025 г.
Тры сілы на зацятай вайнеУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧПадзеі апошняга месяца настолькі скалыхнулі амерыканска-еўрапейскую прастору, што можна гаварыць пра кардынальныя зрухі ва ўсіх працэсах. Бальшыня людзей звыкла любіць і хоча шукаць простыя адказы на ўсе, нават самыя цяжкія пытанні і выклікі. Але прытым тая ж бальшыня не хоча бачыць падводных камянёў, рыфаў, прыхаваных глыбінных працэсаў, якія ідуць скрыта ад таго, што на паверхні. Адразу зацемлю, што выкажу некаторыя аспекты свайго погляду на тое, што адбываецца, і не выключаю, што памыляюся, але бачу менавіта так. Дастаткова было паслухаць, а дакладней паглядзець выступ прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў Кангрэсе, які дзеляць амаль папалам прадстаўнікі рэспубліканскай і дэмакратычнай партыі, каб зразумець сітуацыю. Гэтая карцінка выразна прадэманстравала глыбіню ідэалагічнага і палітычнага расколу дзвюх партый, глыбіню падзелу да нянавісці. Ці вытрымае амерыканская дэмакратыя такі глыбінны раскол пры існаванні дзвюх сіл — сказаць цяжка, але тое, што сёння мы маем «дзве Амерыкі» ў адной дзяржаве — відавочна. Фармальна гэтыя сілы выражаны дзвюма партыямі, а насамрэч гэта два светагляды, дзве плыні, дзве ідэалогіі. З аднаго боку погляды традыцыяналісцкія, кансерватыўныя, з іншага — так званыя погляды прагрэсівісцкія, мадэрнісцкія, а па сутнасці сацыялістычныя. Тое самае мы назіраем і ў бальшыні краін Еўропы, дзе сёння кіруюць пераважна палітычныя эліты, якія маюць па сутнасці (...) |