Ніва № 11 (3592), 16 сакавіка 2025 г.

Які расспяваны Гарадок! Сёння свята ў нас!

Міра ЛУКША

Красу і моц іх традыцыйных галасоў ведаюць слухачы не толькі нашага краю, але і ўсёй Польшчы. Калектыў

«Расспяваны Гарадок» адзначыў сваё 70-годдзе, а «Асенні ліст» з Гарадка — 30-годдзе. Разам, так сказаць — сотня!

Гміна Гарадок з’яўляецца выдатным прыкладам культурнага і моўнага багацця Падляшскага ваяводства. Гарадоцкі цэнтр культуры — Дом культуры імя Кастуся Каліноўскага — дзесяцігоддзямі захоўвае шматнацыянальныя традыцыі, а перад усім гучыць там музыка — польская і беларуская.

«Расспяваны Гарадок» — адзін са старэйшых беларускіх спеўных гуртоў (другі па «Арлянах» ды «Васілёчках») на Беласточчыне. Заснаваны ў сакавіку 1954 года, ён можа пахваліцца замежнымі выступленнямі, узнагародамі ў кaонкурсах і ўдзелам у розных музычных праектах. Выканаўцы прадстаўляюць старадаўнія песні, сучасныя творы і ўласны аўтарскі рэпертуар.

«Асенні ліст» — гурт, у якім пенсіянеры і рэнтысты з Гарадоцкай гміны прадстаўляюць сваё вакальнае майстэрства. Для яго сяброў сумеснае музыкаванне — магчымасць актыўна бавіць час. Калектыў быў утвораны ў кастрычніку 1996 года і праз некалькі тыдняў дэбютаваў на сцэне падчас «Дня сеніёра». Неўзабаве пасля гэтага гурт прыняў сваю назву, пад якой выступае дагэтуль. Яго можна пачуць на ўсіх мерапрыемствах у гміне, часта дае канцэрты і за яе межамі. Абодва калектывы выконваюць беларускі фальклор і прадстаўляюць розныя абрады і традыцыі, звязаныя з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF