Ніва № 10 (3591), 9 сакавіка 2025 г.

Вайсковыя нарысы Віктара Сазонава (ч. ІІ)

Віктар САЗОНАЎ

Купец. А назаўтра з’явіліся „купцы”. Так называлі прапаршчыкаў і афіцэраў, якія прыязджалі па навабранцаў для сваіх вайсковых частак. Куплялі як быццам бы нас. Выглядалі яны так, што служыць адразу ўсім расхацелася. Усе сталі марыць толькі пра тое, каб два гады скончыліся сёння, і можна было б вярнуцца дахаты нават без вайсковай формы.

Але тэорыя адноснасці вялікага Альберта Эйнштэйна ў галіне скажэння часу не распаўсюджвалася на тэрыторыю савецкіх ваенкаматаў згодна з нашымі жаданнямі. Наадварот, час запаволіўся так моцна, што, здавалася, стрэлкі гадзіннікаў вось-вось спыняцца зусім і застынуць як смаркачы ўзімку.

Нас строілі, праглядалі як цыган коней на рынку і зноў распускалі, нейкія паперы перачытвалі. З тых купцоў выдзяляўся адзін афіцэр, старшы лейтэнант у блакітных пагонах. Адразу было бачна, што з элітных войскаў. Дэсантнік трымаўся неяк больш годна ад іншых, быў цалкам цвярозы і па ўсім выглядала, што ён мае перавагу ў выбары.

— Сазонаў, Вярбіцкі, Ганчарук і Дыбуль, да мяне, — загадаў неяк ён, трымаючы ў руках паперы пералічаных асоб. — А зараз за мной. Правяду з кожным з вас гутарку. Спачатку з усімі разам.

Яго цікавіла ўсё: дзе вучыўся, за што выгналі, як здароўе, якія погляды на свет... А пасля некалькіх гадзін размоў ён заявіў.

— Вы мне падыходзіце. Усе чатырох. Служыць будзеце ў сакрэтным падраздзяленні за мяжой. У войсках спецыяльнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF