Ніва № 10 (3591), 9 сакавіка 2025 г.
Загадкі футурыстаКастусь КАСЯКУ Беларускай літаратуры ёсць постаці, якія не проста ўвйшлі ў яе гісторыю, але і намёртва замацаваліся там невядома якім чынам. Адным з такіх персанажаў, які і цяпер не ўпісваецца ў рамкі школьнай праграмы па „белліце”, быў Паўлюк Шукайла — неардынарны беларускі паэт і таленавіты арганізатар міжваеннай пары. У нашай памяці Паўлюк Шукайла застаўся не толькі і не столькі праз напісанае, колькі праз зробленае. Сучаснікі ўспрымалі яго гэткім летуценнікам, які марыў аб вечным бунце і светлай будучыні. А ён аказаўся рашучым прагматыкам, які заўжды дапамагаў сябрам. Зрэшты, гэта ён акурат і прыдумаў, аформіў і паспрабаваў увасобіць міф аб „беларускім футурызме”. А следам такім самым чынам і пра сябе самога. Таму зусім не дзіва, што ўсё ягонае жыццё складаецца з загадак... Дакладнай даты нараджэння Паўлюка Шукайлы не ведае ніхто, але прынята лічыць ёй апошні дзень 1904 года — 31 снежня. Аб яго дзяцінстве і юнацтве мала што вядома, але не выпадае сумнявацца, што ён быў захоплены беларушчынай з даволі пяшчотнага ўзросту. Паходзіў Шукайла з вёскі ў цяперашнім Бераставіцкім раёне, таму як і многія жыхары Гарадзеншчыны і Беласточчыны зведаў бежанства ў часе Першай сусветнай вайны. У раннія 1920-я гады Шукайла меў непасрэднае дачыненне да нелегальнага беларускага руху ў Заходняй Беларусі, але чым менавіта ён займаўся дакладнай інфармацыі няма. У любым разе сваю рэгіянальную адметнасць ён заўжды падкрэсліваў, (...) |