Ніва № 10 (3591), 9 сакавіка 2025 г.

З Ялоўкі відаць Іерусалім (ч.2)

Уршуля ШУБЗДА

З Ялоўкі ў Трэблінку. Пан Анатоль павёў далей. З месца, дзе раней стаялі бажніцы, мы пайшлі на поўнач у невялікі лес, які расце на ўзгорку з дзвюма вялікімі крыжамі і каплічкай Божай Маці. Пад ботамі шалясцела густая, сухая і прамерзлая трава. Цяжка было знайсці вялікі каменны помнік, але пан Анатоль пайшоў перадам, нейкім зігзагам. Сунула я за ім на сам кіркут. Надмагілляў засталося некалькі, але вялікі каменны помнік, як паваленае дрэва, быў напэўна надта цяжкі для рабаўнікоў.

Вялікая каменная калона ў выглядзе дрэва з абрэзанай каронай, галінамі і каранямі. У сваіх запісках Вацлаў Гайдучэня падкрэслівае, што цягнулі яго чатыры коні, але трэба было падчапіць яшчэ два, каб уцягнуць валун на верх жыдоўскіх могілак. Доўгі час каменны помнік ляжаў надпісам да зямлі. Зараз ён перавернуты бокам і адкрывае габрэйскі надпіс. Пан Анатоль казаў, што літары былі залатыя, але цяпер усё абдзёртае. Вышэй, над надпісам — авальнае паглыбленне для фатаграфіі, але па ранейшым здымку асталася толькі яго малая частка.

Пахадзілі і пачалі спускацца ўніз. Ізноў трава, крыжы і вуліца абапал застаўленая хатамі.

— О, тут хата; жыве ў ёй такі хамаваты. А тутай Зэнэк жыве. Не знаю, захадзіць, не захадзіць? А, давай зойдзем.

Пан Анатоль пайшоў на панадворак, зараз апынуўся пры дзверцах, якія хутка адчыніў.

— Dzień dobry! Pana Zenka można prosić chwilowo? Gospodarza. Chwilowo, — загаварыў пан (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF