Ніва № 10 (3591), 9 сакавіка 2025 г.
Найлепшая мова, на якой можна спявацьМіхал ІВАНЮКМіжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. У гэты вечар беларуская грамадскасць Беластока мела магчымасць паўдзельнічаць у двух мерапрыемствах, звязаных з культываваннем роднай мовы. Першым стаў фінал IV Міжнароднага конкурсу дэкламатараў, пра які мы пісалі ў папярэднім нумары. А другі — канцэрт у Музычным клубе двух прадстаўнікоў беларускай незалежнай сцэны — гуртоў «Сож» і «Атэста». Але спачатку варта адзначыць, што ў першыя два месяцы гэтага года на сцэне Беластоцкага музычнага клуба адбывалася шмат музычных імпрэз. У студзені на сцэну выйшлі адна з ікон беларускага року Аляксандр Памідораў, прадстаўнікі польскай незалежнай сцэны «Moje Shangri-La» і «Suwalskie NO LOGO», а таксама самастойны беларускі неафолк-праект «YAŪGEN». У лютым на сцэне клуба выступілі Сяргей Пукст, бард і пісьменнік Зміцер Бартосік, культавы гурт «J:МОРС», які сёлета святкуе 25-годдзе, і гурт «Syndrom Samazvanca». Абодва гурты прыехалі з музычнымі сюрпрызамі і прадставілі гледачам свае навінкі. Давалі яшчэ канцэрты «Сож» — гурт пад кіраўніцтвам музыкі і паэта Алеся Плоткі, мастака з Гомеля, які да гэтага часу працаваў у розных гуртах, «TerraKod», «JazzLatex community» і «Baisan & Yasinski». — Гурт «Сож» быў заснаваны ў Гомелі вясной 2020 года і дзейнічаў у напаўвіртуальным стане, таму што ўсе мы жылі ў розных краінах: Беларусі, Літве і Украіне. Але ў апошні год мы ўсе апынуліся ў Варшаве, таму можам (...) |