Ніва № 10 (3591), 9 сакавіка 2025 г.

Новыя вадасховішчы

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Новыя вадасховішчы (zbiorniki retencyjne) на Падляшшы будуць пабудаваны ў сямі гмінах: Пуньск, Райгруд, Чыжэў, Боцькі, Высока-Мазавецкае, Грабова, Нарва. Гэта будуць сучасныя вадасховішчы, пабудаваныя пры падтрымцы Праграмы развіцця вёскі. Кантракты ўжо падпісаныя. Летась у маі пабудавалі 24 вадасховішчы — сем у гміне Мілейчычы, столькі ж у гміне Сямятычы, пяць у гміне Драгічын, два ў гміне Кулешэ-Косцельне і па адным у гміне Нарва, Снядова і Высока-Мазавецкае. У снежні мінулага года было абвешчана аб будаўніцтве вадасховішчаў у гмінах Цехановец, Пуньск, Шудзялова і Пёнтніца (9,2 мільёна злотых у якасці субсідый на вадасховішчы ў рэгіёне).

Варта падкрэсліць, што вадасховішча выкарыстоўваецца для збору і захоўвання вады, асабліва ў перыяд моцных ападкаў. Яго галоўная мэта — абарона ад засухі і мінімізацыя наступстваў паводкі, паколькі ён дазваляе кантралявана адводзіць лішнюю ваду. Вадасховішчы — штучныя вадаёмы. Часцей за ўсё яны ўтвараюцца на рэках, ствараючы дамбы, якія перакрываюць адток вады. Дзякуючы ім ваду можна назапашваць, калі ёсць лішак, каб потым выкарыстоўваць яе ў перыяды засухі. Утрымліваючая (рэтэнцыйная) здольнасць — гэта здольнасць збіраць і ўтрымліваць ваду на працягу пэўнага перыяду часу. У натуральным асяроддзі такой здольнасцю валодаюць лясы, зямля і вадаёмы. Яна таксама прысутнічае ў штучных вадаёмах, якія створаны спецыяльна для павышэння водозатрымкі. Такі спосаб захоўвання гэтай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF