Ніва № 10 (3591), 9 сакавіка 2025 г.
Што ў каго на языку...Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧПа прасторах інтэрнэту праляцела інфа, што колькасць носьбітаў русского языка (будзем далей называць расейскай мовы) у свеце няўхільна скарачаецца. Паводле статыстыкі 2023 года расейская мова ўпершыню выпала з дзясяткі найбольш папулярных для вывучэння. Яшчэ 10-12 гадоў таму расейская мова займала шостае месца сярод найбольш распаўсюджаных моў свету пасля англійскай, кітайскай, хіндзі, іспанскай і арабскай. У 2022 годзе расейшчына была на 8-ым месцы, тады па-расейску размаўляла 258 мільёнаў чалавек. У 2023 годзе расейская мова апусцілася ўжо на 9-е месца з паказнікам 255 мільёнаў карыстальнікаў. Паводле ж апошніх звестак на пачатак 2025 года яна застаецца на той жа пазіцыі, але колькасць тых, хто на ёй размаўляе скарацілася да 253 мільёнаў. І гэта пры агульным росце насельніцтва планеты. Трэба меркаваць, што тэндэнцыя гэтая будзе нарастаць. Прычын такога зніжэння ўплыву і носьбітаў расейскай мовы некалькі. Найперш натуральная дэмаграфічная. Нараджальнасць на постасавецкай расейскамоўнай прасторы цэлы час зніжаецца. Яшчэ да маштабнай ваеннай агрэсіі Расеі ва Украіну ў абедзвюх краінах фіксавалася вялізная колькасць абортаў. Ваенныя дзеянні, змушаная эміграцыя таксама зусім не стымулююць нараджальнасць. І гарачая стадыя вайны знішчае фізічна найперш маладых мужчын, здольных да рэпрадукцыі. Пуцінская вайна і той «русский мир», які Масква «мячом і агнём» навязвае суседзям, інспіравала (...) |