Ніва № 10 (3591), 9 сакавіка 2025 г.

Трыццаць другое свята роднай песні

Міра ЛУКША

Спачатку адбыліся рэгіянальныя адборы сёлетняга Агульнапольскага фестывалю беларускай песні ў пяці гарадах Падляшша — у Бельску, Беластоку, Сямятычах, Гайнаўцы і Саколцы, а потым амаль семдзесят найлепшых калектываў, хароў, дуэтаў і салістаў выступілі ў заснежанай Гайнаўцы на сцэне Гайнаўскага дома культуры падчас цэнтральнага адбору «Беларускай песні-2025». Мерапрыемства, арганізаванае Беларускім грамадска-культурным таварыствам у форме фестывалю, адбываецца ўжо ў трыццаць другі раз. Гэта адно з найбуйнейшых мерапрыемстваў, прысвечаных развіццю і захаванню беларускай культуры ў Польшчы.

Перад сотнямі гледачоў выступалі гэтак званыя «выканаўчыя адзінкі» (г.зн. групы і асобныя спевакі, якія выступаюць у розных асабістых канфігурацыях), што азначае каля пяцісот артыстаў. У двух турах сёлета з беларускімі песнямі перад вялікай аўдыторыяй выступіла крыху больш артыстаў, чым летась.

— Большасць калектываў прадстаўляюць кожны год больш высокі ўзровень. А паколькі мы ацэньваем і падбор рэпертуару, і інтэрпрэтацыю, і вакальныя ўмовы, то месца размяркоўваць бывае вельмі складана. Але такія ёсць фестывалі і конкурсы, — сказаў старшыня журы Марк Лаўрашук.

— Фестываль служыць папулярызацыі беларускай песні і культуры, якія асабліва прысутнічаюць у гэтым кутку нашай краіны. Фестываль і ўсе культурныя ініцыятывы, якія мы ладзім, служаць захаванню і развіццю беларускай культуры ў Польшчы. Тут (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF