Ніва № 09 (3590), 2 сакавіка 2025 г.

Вайсковыя нарысы Віктара Сазонава (ч.І)

Віктар САЗОНАЎ

Уступ. Неяк я азначаў свой чарговы дзень народзінаў. Эх, куды ад яго дзенешся, ад гэтага дня! Ён прыходзіць штогод у адзін і той жа каляндарны дзень, хоць здаецца, што з кожным годам прылятае ўсё хутчэй ды хутчэй. Вось і гэты раз. Здаецца, зусім нядаўна ўжо азначалі яго, яшчэ і шклянкі самагонкай пахнуць, а ўжо трэба іх зноў напаўняць вадкасцю свежага гатунку, вырабленай пад карчамі старажытнай Белавежскай пушчы невядомым і адначасна знакамітым майстрам сваёй справы.

Добрая яна там, самагонка тая — жытняя, моцная. Дзіва, што зубры адтуль не асабліва спяшаюцца зыходзіць у іншыя лясныя масівы. Ну гэта я так ляпнуў, дзеля смеху. Я ж добра ведаю, што зубры не п’юць. Пра гэта мне па сакрэце распавялі мясцовыя пушчанскія жыхары, якім я давяраю. Не п’юць, кажуць, зубры, у адрозненні ад нас, беларусаў. Іх, зуброў, мала, ім берагчы сябе трэба. Нельга ж псаваць генафонд.

А нам, значыць, можна?! Папраўдзе сказаўшы і нас, беларусаў, як і тых зуброў не так ужо і шмат. Толькі вось бяда — мы не ведаем колькі нас дакладна. Усё не можам вызначыцца, каго можна лічыць сваім, а каго не. І генафонд тут зусім ні пры чым. Ну але вернемся да дня народзінаў.

Як заўсёды на святкаванні было весела. У нас, беларусаў, ёсць традыцыйныя сродкі для падняцця настрою ў такія дні, а менавіта гарэлка, закуска, шчырыя тосты і выпакутаваныя падарункі, якія для людзей такога веку як я ўжо шукаюць са словамі: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF