Ніва № 09 (3590), 2 сакавіка 2025 г.
XXVII «Дэбют» і далей...Ірына ЛУКШАРадасць у мне падвойная. Па-першае, завяршэнне мерапрыемства адбылося ў зале БГКТ у Беластоку, па-другое — заняла я ІІ месца ў галіне прозы ў XXVII Агульнапольскім конкурсе беларускай паэзіі і прозы «Дэбют». У Беласток я з Гайнаўкі прыехала рана, амаль тры гадзіны да пачатку мерапрыемства. Пайшла адведаць нявестку і ўнучку. Сын быў на працы. Пагутарыла я з нявесткай і пазабаўлялася з унучкай. Развіталася і хутка ішла на сустрэчу ў Беларускае таварыства. Дайшла да касцёла па вуліцы Варшаўскай — і тут звоняць адзінаццатую гадзіну. Стала я ісці хутчэй, але трэба было трохі пастаяць і пачакаць залёнага святла для пешаходаў. Пасля трэба было зноў прыспешыць. Калі я ўвайшла ў сядзібу БГКТ, сакратарка была на калідоры і сказала мне: «Цяпер ціха, бо ўжо пачалося». Я ўвайшла ў залу, дзе прамаўляў старшыя камісіі Андрэй Сцепанюк. У зале я ўбачыла шмат дзяцей і знаёмых дарослых. Пасля прамовы старшыні некалькі слоў сказала вельмі ўсім вядомая Міра Лукша. Пачалося ўручэнне ўзнагарод. Калі з І групы паклікалі дзяўчыну з прозвішчам Д., мне прыпомнілася гісторыя з дзяцінства. Калі ў Семяноўцы пачалася перагрузка тавараў, шмат людзей пайшло працаваць на чыгунку. Многа рабочых прыязджала ў Гайнаўку нават з паўднёвай Польшчы, там яны жылі на кватэрах і даязджалі на працу ў Семяноўку. Пасля былі яшчэ іншыя перагрузачныя пункты і ўсе яны падлягалі пад Семяноўку — тут быў начальнік і аддзел кадраў. Даязджалі на (...) |