Ніва № 09 (3590), 2 сакавіка 2025 г.
З Ялоўкі відаць ІерусалімУршуля ШУБЗДА«У Ялоўку не ходзяць аўтобусы» — пан Анатоль не можа з гэтым змірыцца. Сам родам адсюль, на могілках ляжаць яго бацькі і дзяды. Здаецца, што для жыхароў вёскі гэта не перашкаджае. Хаця хаты дагледжаныя, заселеныя, на вуліцы мы сустрэлі толькі сабак. Дзіўна, бо са спадарам Анатолем мы заехалі ў залітую сонцам нядзелю, якая нават у лютым ужо лёгка разагравала зямлю і саміх турыстаў. Гісторыя Ялоўкі багатая, многа звестак можна знайсці ў інтэрнэце. Аказваецца, што тая мясцовасць для авангардных турыстаў стала Меккай. Напэўна з за маляўнічых руін касцёла св. Антонія Падуанскага, бо і фатаграфій парэштак гэтага архітэктурнага помніка ў сеціве найбольш. — Немцы разбурылі, як адыходзілі. Тры міны падклалі. Тут усё руіны. Але ў Ялоўцы стаіць вялікі касцёл Праабражэння Гасподняга пабудаваны ў 1910 годзе, у якім служыў кс. Ян Матулевіч, а ў час вайны — беларускі паэт і святар кс. Ян Семашкевіч. Царква Узвышэння Святога Крыжа паўставала ў 1950-х гадах. Старэйшая не вытрымала часу вайны. Найбольш уражваюць купалы, якія ў сонцы зіхацяць ад золата. Як ні дзіўна, храмы Ялоўкі найлепш відаць з праваслаўных могілак. І сапраўды адсюль раскрываецца краявід на Усход. Сонца і мясцовыя храмы, асабліва царква, даюць уражанне, што адсюль глядзіш на Іерусалім з Купалай на Скале. Даехаць там можна вуліцай Беластоцкай, якая ў час Другой сусветнай вайны вяла ў гета, Свіслач, Ваўкавыск, Семяноўку, (...) |