Ніва № 09 (3590), 2 сакавіка 2025 г.

Мой каханы Гарадок, каб не ты, я б здох. «RІМА» — 25 гадоў пасля

Міхал ІВАНЮК

Некаторыя з нас памятаюць нібы ўчора гурт з пяці маладых хлопцаў, якія, хоць і не былі галоўнай зоркай Фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча», заўсёды ўмелі захопліваць сцэну падчас сваіх канцэртаў і даваць публіцы моцную дозу року, чэрпаючы з заходніх узораў, але не хаваючы натхнення ўласнай традыцыяй і пашаны да мовы, на якой яны выхоўваліся. Ад самага пачатку «RІМА» набыла статус пазнавальнага гурта, які ўмеў граць даволі сучасны на той час хард-рок і змог прыцягнуць увагу не толькі на Падляшшы ці ў Польшчы, але і ў Беларусі. Умеў таксама прыпыніць сваю дзейнасць амаль на трынаццаць гадоў, прысвяціць сябе сямейнаму, прафесійнаму жыццю ці іншым музычным праектам і вярнуцца на яшчэ адзін канцэрт з нагоды свайго 25-годдзя, каб у апошні раз песні, якія мы так добра ведаем, прагучалі ў Гарадоцкім цэнтры культуры, бо менавіта ў тагачасным ГЦК — доме культуры імя Кастуся Каліноўскага была заснавана «RІМА».

Некаторых у вечар 15 лютага 2025 года ў Гарадок цягнула настальгія і цікаўнасць пабачыць старых сяброў і ўспомніць, як гэта было ў мінулыя гады на знакавых «Басах». Іншыя захацелі зноў пачуць песні сваёй маладосці і пераканацца, ці не пастарэлі яны і захавалі той жа душэўны і энергетычны зарад, а заадно паказаць сваім дзецям музыку, пад якую яны правялі сваю маладосць. Дзякуючы сумесным намаганням Гарадоцкага цэнтра культуры, тэхнічнай дапамозе фірмы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF