Ніва № 09 (3590), 2 сакавіка 2025 г.
Фінал IV Міжнароднага конкурсу дэкламатараў да Дня роднай мовыМіра ЛУКША«Не мае значэння, жывяце вы ў Антарыё, Мінску ці на Балі! На фінал Дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы вы можаце патрапіць з любога пункту на зямным шары!» — паведамляецца на інстаграме фонду «ТУТАКА». З яго даведваемся, як прылучыцца да свята роднай мовы, як паслухаць трансляцыю ўключыўшы: https://www.youtube.com/FundacjaTutaka. У Беластоку ў чацвёрты раз адбыўся Міжнародны дэкламатарскі конкурс, прымеркаваны да Сусветнага дня роднай мовы. Фінал прайшоў у Беластоцкім лялечным тэатры 21 лютага. Арганізатары свята — Фонд «ТУТАКА» і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, пры фінансавым спрыянні Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Кажа старшыня фонду Павел Станкевіч: — Раней у конкурсе прымалі ўдзел дэкламатары з усяго свету, а сёлета найбольш актыўнае Падляшша, хаця ёсць і ўдзельнікі з дыяспары. Сёлета ў асноўным дэкламатары з Польшчы, але ёсць і з Літвы, адна ўдзельніца з Латвіі. Конкурс гуртуе нашу супольнасць вакол мовы. Смакуем нашу родную мову, нават калі яна не наша першая, не хатняя. Мова — носьбіт беларускай душы. Дыскусія пра разнастайнасць моў таксама цікавая. У журы ўвайшлі Магдалена Таранта з Гайнаўкі — акторка Вроцлаўскага сучаснага тэатра, Алена Зуй-Вайцяхоўская — акторка, музыка, вакалістка гурта «ZUI», Андрэй Сцепанюк — паэт і педагог, Зміцер Косцін — журналіст, кіраўнік рэдакцыі нацыянальных меншасцей Польскага (...) |