Ніва № 09 (3590), 2 сакавіка 2025 г.

Колькі каралёў у пушчы?

Радаслаў МАЦІЕВІЧ

Пачалася інвентарызацыя зуброў. Колькі рагатых каралёў жыве ў Белавежскай і Кнышынскай пушчах? У лютым праходзіла інвентарызацыя зуброў са статка, які жыве на вольным выгуле ў Кнышынскай пушчы. Як паведаміла Рэгіянальная дырэкцыя дзяржаўных лясоў у Беластоку, яна пацвердзіла інфармацыю аб міграцыі групы жывёл паміж Белавежскай і Кнышынскай пушчамі. Гэта азначае, што асобіны абедзвюх папуляцый будуць улічвацца адначасова. Пасля апрацоўкі вынікі будуць адпраўлены ў Белавежскі нацыянальны парк для ўнясення ў Радаводную кнігу еўрапейскага зубра.

Падчас рэгулярных праверак спажывання корму (караняплодаў, аўса, сена, солі) зубрамі на іх зімовых падкормках у Крынскаўскім надлясніцтве ўдалося зафіксаваць матэрыял аб тым, якую карысць гэтым велічным жывёлам прыносіць гэтая маштабная справа, якая ўжо шмат гадоў вядзецца ў дзяржаўных лясах.

Нагадаем, што бяспечная дыстанцыя, якую мы павінны захоўваць пры зносінах з зубрамі, складае не менш за 50—80 метраў.

— Мы выдатна разумеем жаданне сфатаграфавацца з як мага меншай адлегласці, але хочам адзначыць, што гэта строга ахоўны від, а гэта значыць, што палохаць яго катэгарычна забаронена. Заахвочваем вас суперажываць зубру — пастаўце сябе на імгненне на яго месца і паспрабуйце зірнуць на свет яго вачыма. Любім спакой, пачуццё бяспекі і бесперашкодны кантакт з прыродай? Зубрам гэта таксама падабаецца! — апелюе Рэгіянальная дырэкцыя дзяржаўных лясоў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF