Ніва № 09 (3590), 2 сакавіка 2025 г.

А ку-ку!

Міраслаў ГРЫКА

Быць уважлівым, магчыма, з’яўляецца квінтэсэнцыяй чалавечай свядомасці. Свядомасць, у якую мы верым, адрознівае нас ад іншых істот. Аднак уважлівасць — гэта не тое самае, што ўвага. Уважлівасць — гэта значна больш, чым падштурхоўванне носам праславутай скваркі, каб яна не ўпала з сухой лустачкі хлеба. Гэта нашмат больш, чым простая ўвага, якую мы засяроджваем на тым цудоўным моманце, калі мы нарэшце зможам адкусіць апошні кавалак ежы, увянчаны ўзнагародай галоднага чалавека — тлустымі скваркамі, ад якіх мы ні на хвіліну не адводзім вачэй. Такім чынам увага звязана з бягучай мэтай, якой па сутнасці з’яўляецца замкнёнае ў сабе чалавечае эга. Іспанскі біёлаг і палеантолаг Хуан Луіс Арсуага, які вывучае эвалюцыю і гісторыю жыцця на Зямлі, сцвярджае, што «(...) быць свядомым азначае ўсведамляць [нешта], заўважаць тое, што адбываецца звонку і ўнутры нас, таксама ў нашай псіхіцы. Іншымі словамі, трэба быць уважлівым». Ён рэзюмуе гэтую думку наступным чынам: «Любая істота, якая не ўсведамляе сябе, нават калі ўсведамляе, жыве нібы ў сне, яна проста трывае, існуе, жыве, падтрымлівае сябе некаторы час, аж да смерці». Аднак у сучасным свеце гэта, здаецца, усё больш і больш занядбана. Прыкладаў можна было б множыць. Фігура добрага самараніна падвергнулася шырокай муміфікацыі паміж старонкамі Новага Запавету. Натуральна, на змену чалавечай сардэчнасці прыйшла бяздушная эсэмэс-дабрачыннасць. Палітыка адмовілася ад адкрытага клопату аб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF