Ніва № 09 (3590), 2 сакавіка 2025 г.
Памяці старэйшага сябраУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНа мінулым тыдні Беларусь страціла аднаго вельмі добрага і значнага чалавека. Ёсць гучныя палітыкі, ёсць заслужаныя навукоўцы, ёсць медыйныя знакамітасці. А ёсць людзі-адраджэнцы, з якімі атаясамліваюцца цэлыя рэгіёны. Такім быў прыкладам Алесь Белакоз, які стварыў унікальны музей у вёсцы Гудзевічы і гэты асяродак прынёс вядомасць цэламу прынёманскаму Мастоўскаму раёну. Прынёс, канешне, не сам музей, а яго стваральнік, Чалавек, які ўсё жыццё сцвярджаў годнасць і вартасць нашай беларускай нацыі. Такой асобай быў і дзятлаўскі настаўнік і краязнавец Валеры Петрыкевіч, які зараз адышоў у лепшы свет, туды, адкуль не вяртаюцца на гэтую зямлю і напэўна не шкадуюць пра гэта. Валеры Петрыкевіч быў вельмі блізкім для мяне чалавекам, такім як добры дзядзька, з якім мы былі на ты і разумелі адзін аднаго з паўслова. Валеры Петрыкевіч нарадзіўся ў слаўным мястэчку Любча, што на беразе Нёмана. Напэўна гэта наклала адбітак на ўсё яго жыццё. Сплавы па рэках сталі яго вялікай жарсцю і адным з улюбёных заняткаў. У юнацтве і маладосці ён быў вельмі добрым універсальным спартоўцам, займаўся лёгкай атлетыкай ды іншымі відамі. Але сплавы па рэках амаль усіх рэгіёнаў Савецкага Саюза — Туркменістана, Далёкага Усходу, Грузіі... былі асаблівым захапленнем. У сваім другім жыцці (ніжэй растлумачу чаму) Міхалыч (так яго называла бальшыня знаёмых) прайшоў з намі, сваімі малодшымі сябрамі па беларускіх рэчках — (...) |