Ніва № 09 (3590), 2 сакавіка 2025 г.

Культурныя размовы з дуэтам «Sw@da X Niczos»

Міхал ІВАНЮК

«Культурныя размовы» — так называецца серыя сустрэч Беластоцкага асяродка культуры (БАК) у кавярні «Фама», на якія арганізатары запрашаюць выключных асоб, звязаных з культурай, мастацтвам, навукай і грамадскай дзейнасцю. БАК робіць акцэнт на тым, каб госці размоў і тэмы былі звязаны з Падляшшам, застаючыся ўважлівымі да актуальнага, важнага, цікавага і ўніверсальнага. Сярод апытаных былі Павел Саковіч, Караліна Ціха, Кшыштаф Гарбачэўскі, Маргарыта Карпюк, Юстына Собчык, Гжэгаж Артман, Кася Смутняк, Магдалена Сьрода, Павел Юшчышын. У чацвер, 19 лютага, адбылося ўрачыстае адкрыццё новага сезона культурных размоў, падчас якога гледачы мелі магчымасць паслухаць размову з дуэтам «Sw@da X Niczos», якую правёў крэатыўны дырэктар фестывалю «Electrum Up To Date» Цэзары Хвіцэўскі.

Чатырма днямі раней дуэт выступіў у адборачным туры конкурсу «Еўрабачанне», арганізаваным Польскім тэлебачаннем. Падчас польскіх адбораў падляшскі дуэт прадставіў песню «Люстэрка», якая заняла другое месца з ліку адзінаццаці песень-выканаўцаў. Другое месца не дае дуэту права на ўдзел у травеньскім канцэрце ў Базелі, а ад Польшчы выступіць вакалістка Юстына Стэчкоўская з песняй «Гая». За дваццаціхвілінны перыяд галасавання было пададзена 80 284 галасы. Юстына Стэчкоўска набрала 31 574 галасы (39,3%,) а «Sw@da X Niczos» — 19 022 галасы (23,7%». Толькі яшчэ адзін артыст з ліку адзінаццаці выканаўцаў набраў больш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF