Ніва № 08 (3589), 23 лютага 2025 г.

Змітрок Бядуля і Зоська Верас на старонках „Нівы”, 19501980я гады

Сяргей ЧЫГРЫН

У бацькоў класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі (сапраўднае імя Самуіл Плаўнік, 1886-1941) было сямёра дзяцей: чатыры дачкі — Марыя, Геня (Чэрня), Рэня і Соф’я і тры браты: Самуіл, Ізраіль і Мацвей. Па-беларуску вершы пісаў Ізраіль Плаўнік, які разам з Сяргеем Дарожным у 1926 годзе выдаў зборнік вершаў „Звон вясны”. А Змітрок Бядуля стаў класікам беларускай літаратуры. Добра па-беларуску размаўлялі і іншыя Плаўнікі.

Да сям’і Плаўнікаў вялікае дачыненне меў і беларускі крытык, літаратуразнавец, перакладчык, педагог Уладзіслаў Чаржынскі (1897—1974), які быў родам з вёскі Стара-Каменная Сакольскага павета. Ажаніўся ён з роднай сястрой Змітрака Бядулі, Чэрняй Плаўнік, з якой пазнаёміўся ў Мінску. Чэрня была вельмі прыгожая дзяўчына. Яна нават на адным з тагачасных конкурсаў прыгажосці заняла першае месца. Першапачаткова маладажоны жылі ў беларускім інтэрнаце на Маскоўскім завулку, дом № 1 у Мінску. Іх пакой знаходзіўся над беларускай сталоўкай. Інтэрнатам у той час кіраваў Язэп Лёсік. Пра гэта Зоська Верас згадвае ў лісце да Аляксея Пяткевіча ад 1 студзеня 1982 года (Зоська Верас, Я помню ўсё, Гародня-Wrocław, 2013, с. 227). Пасля ліквідацыі інтэрната маладыя Чаржынскія жылі ў кватэры Змітрака Бядулі.

У 1931 годзе Уладзіслаў Чаржынскі быў рэпрэсаваны і сасланы ў Казань. Чэрня Чаржынская паехала следам за мужам у Казань. Больш на Бацькаўшчыну (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF