Ніва № 08 (3589), 23 лютага 2025 г.

„Мой твар запісаны кірыліцай” (2)

Галіна ТВАРАНОВІЧ

Яшчэ ў 2008 годзе адклала ў тэчку развагі „На якой мове мы размаўляем?” з мінскага штотыднёвіка „Літаратура і мастацтва” (№ 21, 23 мая 2008). На дзвюх лімаўскіх старонках аддавалася даніна памяці Васілю Гадульку (1946-1993), таленавітаму паэту трагічнага лёсу, народжанаму пад Жабінкай на Брэстчыне і сярод іншага былі надрукаваны згаданыя развагі. І як жа дакладна, даступна і адначасова глыбока разважаў над гарачым, неадназначным і для сённяшняга нашага дня пытаннем паэт: „Адкажу з упэўненасцю: на беларускай. Дакладней, на адным з мясцовых дыялектаў беларускай мовы. У нашай роднай мове, як і ў кожнай з іншых моў, існуе некалькі дыялектаў і мноства гаворак, менш значных з іх адметнымі мясцовымі асаблівасцямі. Тым не менш, усе яны нясуць у сабе многа агульнага, што дазволіла аб’яднаць іх у адну беларускую нацыянальную мову. Можна вобразна ўявіць сабе мову як дрэва, тады дыялекты — гэта карані, якія жывяць яго крону — літаратурную мову народа. Так гістарычна атрымалася, што менавіта наша гаворка ў большай ступені адрозніваецца ад сучаснай літаратурнай мовы. Гэта здарылася між іншым і таму, што першыя стваральнікі літаратурнай мовы жылі ў асноўным у іншых мясцовасцях Беларусі і пачалі ствараць літаратурную мову на матэрыяле тых гаворак і тых дыялектаў, на якіх яны размаўлялі самі. Потым літаратурная мова ўвабрала і працягвае ўбіраць у сябе ўсё лепшае з усіх іншых гаворак і дыялектаў”. Між іншым цалкам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF