Ніва № 08 (3589), 23 лютага 2025 г.
Апошнія вяскоўцыВіктар САЗОНАЎ„І пагналі нашы гарадскіх!” Гэта выслоўе такое, народнае, калі хто не ведае. Ці больш правільна сказаць, баявы кліч беларускіх індзейцаў. Мой любімы ў маладосці, пакуль я быў яшчэ вяскоўцам. Мы тады пад яго пераможнае гучанне гарадскіх студэнтаў лупілі, як калгасную наравістую кабылу. Так таўклі па мардасах, што гук нагадваў нешта паміж працай швейнай машынкі „Singer” і стукам дзятла па сасне. Каб да вясковых дзяўчат не заляцаліся, паскуды, іх прывозілі да нас у калгас бульбу замест калгаснікаў збіраць. Такія часы былі цікавыя, калі калгаснікі бульбу садзілі, а збіралі ўраджай студэнты ды школьнікі. Такі сацыялістычны падзел працы, каб іх халера пабрала, тых сацыялістычных эканамістаў. Хлопцаў таўклі, вядома ж. З дзяўчатамі гарадскімі ўсё было па-іншаму. З імі стараліся выглядаць джэнтльменамі. Не дзікімі індзейцамі, а цывілізаванымі каўбоямі. Толькі гарадскія дзяўчаты такіх шляхетных паводзін ад калгасных валацуг не маглі да канца ўцяміць. Не даходзіла да іх мазгоў, што менавіта так і выглядае сапраўдны джэнтльмен. Недалёкія, што з іх возьмеш. Былі такія часы. Вось пад гэты індзейска-каўбойскі кліч ды пад брэх беспародных сабак і ганялі мы прыехаўшых не па сваёй волі да нас хлопцаў. І пасля тое выслоўе зноў стала любімым, праз гады, як я зразумеў, што за ўсё жыццё ў горадзе гарадскім так і не стаў. А хацеў жа! Стараўся, як за грошы, сваім прыкідваўся, сам ледзьве не паверыў, што (...) |