Ніва № 08 (3589), 23 лютага 2025 г.

Без мовы няма будучыні

Уладзімір АРЛОЎ

Старонкі новай кнігі. Кажуць, любую мову можна пры жаданні даволі прыстойна вывучыць за тры месяцы, толькі родную трэба вучыць усё жыццё. Мова — геніяльны твор усяго народа. Крыху перафразаваўшы Альбера Камю, я магу сказаць: што б ні здарылася са мной, у мяне заўсёды застанецца радзіма. Яе імя — Беларуская мова.

Да Міжнароднага дня роднай мовы, які святкуецца 21 лютага, прапаную чытачам „Нівы” некалькі аповедаў пра тых, хто ў розныя часы змагаўся за беларускае слова, разумеючы, што без мовы мы страцім гістарычную перспектыву як нацыя і як дзяржава. Гэта героі 2й часткі маёй кнігі „Імёны свабоды”.

Браніслаў Эпімах-Шыпіла

Меў я калісьці прыяцеля — рускамоўнага паэта Аляксандра Шыпілу. Народжаны ў талстоўскай Яснай Паляне, ён доўга быў перакананы, што з паходжання — патомны „русак”. Усе спробы пераканаць, што ў яго беларускае шляхецкае прозвішча, былі марныя. Пакуль я не распавёў пра нашага суайчынніка і прыдзвінскага земляка Браніслава Эпімаха-Шыпілу.

Скончыўшы з залатым медалём гімназію, а затым Пецярбургскі ўніверсітэт, наш герой ужо праз год атрымаў ступень кандыдата гістарычна-філалагічных навук, але як нерасіец і каталік доўга не мог уладкавацца на сталую працу. Нарэшце ўдалося знайсці месца ў бібліятэцы сваёй альма-матэр.

На той час малады навуковец ужо некалькі гадоў вёў — дарэчы, лацінкаю — рукапісную „Беларускую хрэстаматыю”, распачаўшы яе з вершаў Уладзіслава (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF