Ніва № 08 (3589), 23 лютага 2025 г.

Патоп Польшчы, але замак зноў узяты! Штурм у Тыкоціне

Уршуля ШУБЗДА

Тыкоцін перайшоў сапраўдны штурм. Штурмам замка заняліся рэканструктары, але падляшская пярліна таксама перажыла штурм турыстаў, якія прыехалі паглядзець на адзін з самых медыйных мерапрыемстваў. Раз у год сюды з’язджаюць фанаты гісторыі, каб яшчэ раз даказаць, што Рэч Паспалітая можа аб’яднацца дзеля адной мэты. І, сапраўды, гэтым разам таксама гучэлі воклічы: «Замак узяты!».

Больш за дваццаць рэканструкцыйных груп з усёй Польшчы, дзясяткі заўзятараў гісторыі, коні, гарматы, стрэльбы, сцягі і тысячы мабільнікаў у руках турыстаў. Так выглядаў Тыкоцін у суботу 8 лютага. Надвор’е спрыяла відовішчу, бо хаця стаяў мароз, але свяціла яркае сонца. Усе вайсковыя сілы, як шведскія, так і Вялікага Княства Літоўскага, сабраліся перад помнікам Cтэфану Чарнецкаму на тыкоцінскай плошчы. Адтуль, скрозь гук бубнаў і стук капытоў коней, мостам праз Нарву памаршыравалі на замак у Тыкоціне.

Штурм замка ў Тыкоціне гэта не толькі вельмі медыйнае мерапрыемства, якое з году ў год прыцягвае сотні людзей, але таксама спроба асэнсавання і сучасных геапалітычных працэсаў у той частцы свету. Масква ля парога, казацкі ўздым ва Украіне і палітычная вярхушка ў амоку магчымасці калабарацыі з аднымі ці другімі. І за колькі.

Як ні дзіўна, гісторыкі, аматары гісторыі, краязнаўцы прыкмячаюць шматлікія паралелі ў цяперашняй гісторыі з цяжкім ХVII стагоддзем. Адны атаясамліваюцца з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF