Ніва № 08 (3589), 23 лютага 2025 г.

Cудовая расправа «Пяцёх з Гайнаўкі»! (3)

Ганна КАНДРАЦЮК

Радны Войцех Сегень, аўтар знакамітага блога «Monitor Dubicki», у якім дальнабачна і змястоўна асвятляе гаспадарчыя і грамадскія праблемы жыхароў сваёй гміны Дубічы-Царкоўныя, на пытанне пра адсутнасць мясцовых улад і грамадскіх арганізацый на мітынгу, спачатку круціць галавой:

— На жаль, так ёсць, — пагаджаецца. І дадае: — А так не павінна быць, бо патэнцыяльна гэтая справа датычыць вельмі многіх мясцовых людзей. А тут бачна, што мясцовыя ўлады не зацікаўлены гэтай справай, ім больш цікавыя інтарэсы Дзяржаўных лясоў, або войска, а не інтарэсы людзей, якія тут жывуць.

Дзяржава, якая адрэагавала на міграцыйны крызіс мілітарызацыяй і войскам, нічога не дабілася:

— Нават у цэнтры ўжо ведаюць, што армія тут непатрэбная, — дадае мой субяседнік. — Мяжу павінна ахоўваць пагранічная ахова, якая абучана ў гэтым кірунку. Людзі з трывогай глядзяць на тое, што зараз у нас адбываецца. Усе ведаюць, што калі ўбачыш на дарозе вайсковы самаход, то трэба табе як найхутчэй уцякаць. Гаворка не толькі пра пяць раз’еханых зуброў. Месяц таму вайсковая машыны маркі Jelcz амаль не раз’ехала майго 90-гадовага суседа, які ехаў на ровары ў Дубічы-Царкоўныя. Ён упаў у роў і гэта выратавала яму жыццё. А як гэтая мілітарызацыя выглядае ў Вітаве! З раніцы войска тудою дабіраецца на граніцу і яны пруць праз вёску з хуткасцю 80 кіламетраў на гадзіну. Ажно драўляныя хаты варушацца. Колькі ўжо мы не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF