Ніва № 08 (3589), 23 лютага 2025 г.
Рэзаць пушчу, ці не? (2)Радаслаў МАЦІЕВІЧУ 2017 годзе экалагічныя арганізацыі падалі пазоў супраць Дзяржаўных лясоў у Акруговы суд у Варшаве. У лістападзе 2021 года суд — у рамках г.зв. забеспячэння прадмету спрэчкі — вынесена забарона на высечку лесу, якая дзейнічае і цяпер. Аднак не ўпэўнена, што так будзе заўсёды, бо гэтае пытанне павінен вырашыць суд. Такім чынам, прыродаахоўныя арганізацыі хочуць, каб абарона ад высечак таксама была вынікам вышэйзгаданага плана кіравання аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У кастрычніку мінулага года яны звярнуліся са зваротам да прэм’ера Дональда Туска, у якім прасілі ліквідаваць чацвёртую ахоўную зону і ўключыць яе ў трэцюю зону, дзе забаронены высечкі. Мясцовыя самаўрады хочуць захаваць статус-кво. Яны не пагаджаюцца, а нават пастулявалі пашырэнне чацвёртай зоны за кошт трэцяй, калі ў Польшчы кіравалі аб’яднаныя правыя, а цяпер пагаджаюцца на цяперашні выгляд зоны. Называюць гэта кампрамісам. Войт Белавежскай гміны Альберт Літвіновіч неаднаразова паўтараў, што ў 2014 годзе (г.зн. перад урадам Аб’яднаных правых) ЮНЕСКА пагадзілася на тое, каб чацвёртая зона мела форму, якую яна мае сёння. Пушчу наведалі прадстаўнікі ЮНЕСКА. — Войт аднак не ўлічвае, што з 2014 года шмат што змянілася. У 2017 годзе высечка вялася на плошчы, вобразна кажучы, памерам прыкладна з тысячу футбольных палёў. Нядаўна таксама высякалі дрэвы на найбольш каштоўных участках лесу ў рамках будаўніцтва загароды (...) |