Ніва № 08 (3589), 23 лютага 2025 г.
Хто з’ехаў з глузду?Міраслаў ГРЫКАПрызнаюся, я ўжо не ведаю, ці гэта свет, ці я з глузду з’ехаў. Я думаю, што гэта добры час для пазнавальнай экскурсіі ў вар’ятню. Там поўна Гітлераў, Дон Кіхотаў, Напалеонаў... А мо не. Бо адурманеныя хворыя галовы таксама ідуць за духам часу. Я не ведаю імён або дасягненняў сучасных дзеячаў, якія захапілі свет чалавечага ўяўлення, але я ўпэўнены, што ёсць сотні аватараў вядомых і невядомых знакамітасцей, акцёраў папулярных серыялаў і ўплывовых людзей, якія кожны дзень карыстаюцца сэрвісам TikTok у бальнічных калідорах. Якія Гітлеры, такія часы! Але ўсё гэта звычайная масавая вытворчасць. Мяне больш заінтрыгавала надзвычай арыгінальная постаць чалавека, які наскрозь, ушыр, уздоўж і ўпоперак ідэнтыфікаваў сябе з... Новым Запаветам. Так, так, з Новым Запаветам. «Прачытайце мяне ўважліва, — ветліва падбадзёрваў медыкаў. — Але крый божа ражкі старонак загінаць, бо пад імі д’ябал захіхікае!» Талковы санітар задаў яму прынцыповае пытанне: «А з якога боку пачаць?» — «Як? — здзівіўся Новы Запавет. — Заўсёды з самага пачатку. Вы можаце прапусціць канец, таму што яго напісаў для мяне нейкі вар’ят, які распускае лухту пра канец свету...». Незвычайная крэатыўнасць чалавечага розуму мяне заўсёды захапляла. Аднак такія выпадкі рэдкія. Большасць бальнічных палат населена незлічонымі копіямі найнуднейшых персанажаў. Толькі чакаць, пакуль сярод іх з’явіцца Дональд Трамп. Сапраўдны Дональд Трамп, а не яго ўзурпатар. Але ці стаў (...) |