Ніва № 08 (3589), 23 лютага 2025 г.
Важны — дыялог меншасцей з уладаміМіра ЛУКШАУ Беластоку ў сядзібе Падляшскага ваяводы ў Калоннай зале 12 лютага адбылася важная сустрэча, якая можа істотна паўплываць на жыццё нацыянальных і этнічных меншасцей у рэгіёне. Прымеркаваная яна была між іншым да 20-годдзя прыняцця Закона «Аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове». Ваявода Яцак Бжазоўскі і ўпаўнаважаны ваяводы па справах нацыянальных і этнічных меншасцей д р Артур Канапацкі прыслухаліся да галасоў прадстаўнікоў розных груп, якія падзяліліся сваім досведам і чаканнямі адносна палітыкі да меншасцей. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі беларускай, украінскай, ромскай, татарскай, літоўскай, яўрэйскай меншасцей, а таксама шматлікія журналісты нацменшасных СМІ. У ходзе мерапрыемства абмеркаваны былі актуальныя пытанні, звязаныя з жыццём нацыянальных і этнічных меншасцей Падляшскага ваяводства, а таксама тэма далейшага супрацоўніцтва і ініцыятыў, якія падтрымліваюць культурную разнастайнасць рэгіёна, таксама і паміж паасобнымі меншасцямі. Удзельнікі прадставілі свае меркаванні, патрэбы і чаканні адносна палітыкі ў дачыненні да меншасцей, якую праводзіць урадавая адміністрацыя на ваяводскім узроўні. Яны таксама звярнулі ўвагу на розныя з’явы, якія негатыўна ўплываюць на становішча супольнасцей меншасцей у Падляшскім ваяводстве. Звярнулі ўвагу перш за ўсё на размеркаванне фінансаў на культурную дзейнасць на год, што не спрыяе стабілізацыі, і апеку над культурай не (...) |