Ніва № 07 (3588), 16 лютага 2025 г.

Янка Купала на старонках „Нівы”, 1950—1980-я гады

Сяргей ЧЫГРЫН

У пятым нумары „Нівы” за 1956 год на першай старонцы з’явілася першая публікацыя ў „Ніве” народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (1882-1942). Гэта быў верш „Спадчына”. А побач са „Спадчынай” — вядомы ўсім твор Канстанцыі Буйло „Люблю”. Дарэчы, Янка Купала быў рэдактарам першага зборніка Канстанцыі Буйло „Курганная кветка”, які выйшаў з друку ў Вільні ў выдавецтве Марціна Кухты ў 1914 годзе. Афармляў яго славуты мастак Язэп Драздовіч.

У гэтым жа годзе 27 мая „Ніва” друкуе на першай старонцы і вядомы верш Янкі Купалы „Алеся”:

Кукавала зязюля

У зялёным лесе,

Гадавала матуля

Дачушку Алесю...

Праз год у „Ніве” з’яўляюцца новыя вершы Янкі Купалы. На старонцы гумару і сатыры („Ніва”, 21 ліпеня 1957 г.) была надрукавана байка Янкі Купалы „Асёл і яго цень”, якую паэт напісаў у 1914 годзе. Байка ілюстравана малюнкам асла, які глядзіць у ваду і бачыць свой цень. „Ніва” гэту байку друкавала і ў маі 1963 года. А 28 ліпеня 1957 года тыднёвік друкуе ўрывак з сатырычнага верша паэта „На тэму крытыкі і самакрытыкі”.

У чэрвені 1958 года „Ніва” на сваіх старонках апублікавала вялікую падборку вершаў Янкі Купалы, сярод якіх — „Вы кажаце...”, „Спроба актавы”, „Песня званара”, „Я ад вас далёка” і „Можна”.

6 ліпеня 1958 года на старонках тыднёвіка з’явіўся артыкул „Знаёмства з перакладчыкамі беларускай паэзіі ў Польшчы”. У ім ідзе размова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF