Ніва № 07 (3588), 16 лютага 2025 г.

Падарожныя нататкі з Марша Каліноўскага ў Мастаўлянах

Вольга СЯМАШКА

1 лютага 2025 года на Беласточчыне адбылося незвычайнае мерапрыемства — «KALINOŪSKI MARŠ 2025», прысвечаны дню народзінаў Кастуся Каліноўскага, нацыянальнага героя Беларусі. Марш, які адбыўся пад апекай Беластоцкай філіі грамадскай арганізацыі РУХ і падтрымцы мясцовай беларускай дыяспары, стаў падзеяй для беларусаў, якія выбралі пераехаць жыць на Падляшша, але не забываюць пра сваю гісторыю.

Размаўляючы з імі, прыходзіш да высновы, што Каліноўскі — бадай самы вядомы гістарычны дзеяч для іх, які нарадзіўся на Падляшшы, па сучасных мерках на самай мяжы Польшчы і Беларусі. Калі б не Мастаўляны, цяжка ўявіць, што б такі марш увогуле адбыўся.

Марш распачаўся ў мястэчку Гарадок, вядомым не толькі сваім беларускім па назве і духу лясным фестывалем, але і вуліцай, названай у гонар Каліноўскага. Удзельнікі, пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі і бела-чорна-белымі сцягамі РУХу, прайшлі ў бок вёскі Страшава. Там удзельнікі ўшанавалі памяць пісьменніка і грамадскага дзеяча Аляксея Карпюка і вайсковага дзеяча Міколы Дзямідава.

Аднак галоўная частка святкавання разгарнулася ўжо ў Мастаўлянах, родным месцы Кастуся Каліноўскага. У самым цэнтры Мастаўлянаў, каля помніка Каліноўскаму, прайшла ўрачыстая частка з ганаровай вартай у мундзірах ад паўстанцаў беларускага клуба «Invictus 1863». Тут жа пачалася дыскусія пра магчымасць аднаўлення сядзібы Каліноўскага. Сярод (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF