Ніва № 07 (3588), 16 лютага 2025 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (90). Перамога варвараўАндрэй СЦЕПАНЮКТры гады таму назад, у лютым 2022 года, „Вершаўчытальня” адзіны раз загасцявала на першай старонцы „Нівы”. І не вынікала гэта з дасканаласці напісанага аўтарам тэксту, а з простай прычыны хуткай рэакцыі на падзеі ва Украіне. Там пачыналася вайна, якая трывае ўжо звыш тысячу дзён, а аптымізму на яе заканчэнне штораз менш, і таго ж аптымізму няма ўжо амаль ні кропелькі ў тым, што яе канец будзе мець штосьці супольнае з гістарычнай справядлівасцю. Дзясяткі тысяч забітых, сотні тысяч пакалечаных, мільёны закінутых у пекла ваенных пажарышчаў. Вось такім ёсць сапраўдны вобраз таго, што адбываецца не толькі ва Украіне, але і па ўсёй Еўропе, дзе збеглі тыя, якім яшчэ з’ехаць павязло. І да таго яшчэ стомленасць „украінскай” тэмай у кругах паліткарэктных грамадстваў. І, нават думаць не хочацца аб тым, што будзе далей, калі кожны дзень прыносіць весткі аб тым, што ў ХХІ стагоддзі на зямлі надалей верх бяруць варвары, якім напляваць на нейкія гуманітарныя вартасці, што нібыта ўкараніліся ў гэтай частцы свету. Перачакаўшы апошні снег, ён вырваўся за сезонныя межы, зняў грошы, аддаў пазыкі — і збег, і апынуўся на ўзбярэжжы. З лёгкімі, поўнымі тытуню, з кішэнямі, поўнымі алкаголю, ён быццам прайшоў паласу агню, зусім не адчуўшы болю. Праз цёплы туман праслізнуўшы вужом, каб падмануць пахмелля хімеру, галіўся (...) |