Ніва № 07 (3588), 16 лютага 2025 г.
„Мой твар запісаны кірыліцай”Галіна ТВАРАНОВІЧСправа нібы даўняя, але стаяць у душы рэха здзіўлення і нават абурэнне развагамі Яна Максімюка ў „Czasopisie”, які між іншага сцвердзіў хіба яшчэ ў 2006 годзе, што кірыліцы на Падляшшы „капцы”. Добра памятаецца, як дзялілася тады гэтым сваім абурэннем са студэнтамі беларускай філалогіі, у якой на той час ва Універсітэце ў Беластоку яшчэ не было праблем з існаваннем. Не ўкладалася ў галаве, як такое ў дачыненні да культурна-духоўнай каштоўнасці чалавецтва з нібы нават прыхаванай радасцю абвяшчае асоба, цесна звязаная з беларускай літаратурай Польшчы — з літаратурным аб’яднаннем „Белавежа”, з „Нівай”. Гэта ж у Бібліятэцы „Белавежы”, серыю якой заснаваў і ачольваў Ян Чыквін, адзінаццатай пазіцыяй у 1993 годзе пабачыў свет „Уліс” Джэймса Джойса ў цудоўным перакладзе Яна Максімюка. Чатырыста кірылічных старонак! І відавочна, што тое маё ўжо хранічнае абурэнне і надалей у сілу розных прычын стаяла б рэхам, тлела ў душы, не аб’яўляючыся асабліва навонкі, каб не новая порцыя расчаравання, нечаканая, можна сказаць, публічная актуалізацыя разваг Яна Максімюка напрыканцы мінулага года. Звычайна стараюся паслухаць па Рацыі перадачу Юркі Ляшчынскага „Беласточчына — малая Бацькаўшчына” і, зразумела, не магла прапусціць яго сустрэчу з Віктарам Стахвюком. Амаль на самым пачатку, праўда, неяк насцярожыла тое, што ў пералік выданняў пісьменніка не патрапіла кніга „Пакуль змеркне дзень”, выдадзеная 92-ой (...) |