Ніва № 07 (3588), 16 лютага 2025 г.
Адкрыццё інтэрнэт-збору на помнікі беларускім дзеячам на могілках пры Усіхсвяцкім прыходзе ў БеластокуМіхал ІВАНЮК31 студзеня 2025 г. у сядзібе Беларускага хаба „Новая зямля” адбылася трэцяя сустрэча ініцыятывы, заснаванай краязнаўцам Аляксеем Трубкіным і журналісткай Вольгай Сямашка, якая мае на мэце абарону і захаванне магіл вядомых беларускіх дзеячаў на Беласточчыне. Як мы ўжо паведамлялі ў «Ніве», збор датычыцца чатырох надмагільных помнікаў: Канстанціна Кіслага, Мікалая Чарнецкага, Лявона Богуша (гэты надмагільны помнік — сямейная магіла) і Сяргея Богуша (брата Лявона). На самым пачатку сустрэчы А.Трубкін прадставіў біяграфіі, дасягненні і ўплыў на беларускую культуру ўсіх згаданых дзеячаў. Так ён распавёў пра дзейнасць і жыццё сям’і Богушаў і стан беларускай культуры ў Беластоку і ваколіцах таго часу: — Сёння Беласток ператварыўся ў адну са сталіц беларускай дыяспары, побач з Варшавай і Вільняй. А ў той час, калі Богушы вялі сваю мастацкую ці грамадскую дзейнасць, Беласток быў індустрыяльным горадам, дзе культура не была так развіта і на першым месцы, як сёння. Тады такіх цэнтраў, як сёння, не было, і каб нешта арганізаваць, трэба было прасіць памяшканні, бадзяцца з месца на месца ці ладзіць мерапрыемствы ў прыватных дамах. Але больш за ўсё вандроўкі былі па ваколіцах, бо ў Беластоку ў той час больш за 70% насельніцтва горада складалі яўрэі. Так што попыту на беларускую культуру ні ў палякаў, ні ў габрэяў не было. Таму акцёры (...) |