Ніва № 07 (3588), 16 лютага 2025 г.

Марко Сапёлка: З рэальнасці ўвысь

Міра ЛУКША

У чацвер вечарам 6 лютага аматары мастацтва сустрэліся ў Малой галерэі Гайнаўскай бібліятэкі на адкрыцці выставы жывапісу мясцовага мастака Марка Сапёлкі. Спадар Марко распавёў пра свой творчы шлях, а вядомы гайнаўскі жывапісец, нестар пушчанскіх артыстаў Віктар Кабац павіншаваў мастака і акрэсліў пачаткі творчасці тутэйшых мастакоў з нашага рэгіёна, якія, карыстаючыся багаццем тэм, якія дае Белавежская пушча і Падляшша, часцей на сваіх выявах вучацца тэхніцы і развіваюць свой асабісты стыль на пейзажных карцінах, а потым, карыстаючыся спецыфічным «духам» гэтага месца — «духам пушчы» — уводзяць у сваю творчасць тэмы, якія з’яўляюцца выяўленнем іх нутра, фантазіі, духу, таксама месца. Цікавым дапаўненнем вернісажу сталі размовы пра мастацтва, а таксама пра літаратуру і паэзію. Сам Марко ў юнацтве — першы раз адкрыўся з гэтым — пісаў вершы, запоўніўшы сваімі занатоўкамі многа тоўстых сшыткаў-брульёнаў.

Пакуль пачалася выстава, двое з пушчы, паэтка і мастак, разважалі пра тутэйшы можа патойбаковы, а можа паралельны свет, у які яны заглядваюць і крыху рассакрэчваюць яго ў сваіх творах. Тут успомнілі пра незвычайныя старадаўнія месцы, дзе быццам адкрываюцца светы для ўражлівых людзей. Там быццам «страшыць», паказваюцца «прывіды», «духі», нават на здымках паказваюцца «глюкі», чуваць галасы і дзіўны дотык... Можа, гэта пасланцы ад таго духа пушчы?.. Марко, дасведчаны пагранічнік (служыў між (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF