Ніва № 07 (3588), 16 лютага 2025 г.

Cудовая расправа «Пяцёх з Гайнаўкі»! (2)

Ганны КАНДРАЦЮК

Эва Мароз-Кечыньская перад тым, як агучыла сваю прамову перад судом, зрабіла агаворку: — Голас у мяне дрыжыць, прашу зразумення. Залу працяў уздых спачування, а стомлены ўжо трохгадзінным разборам суддзя Адам Конрад Радакоўскі поўнасцю адобрыў заўвагу. І сапраўды, першыя сказы прагучэлі з эмацыйнай вастрынёй: — Я заўсёды старалася жыць згодна з законам, — пачала чацвёртая па ліку і найстарэйшая з усіх падсудных. — А зараз я стаю перад судом за тое, што дапамагала другому чалавеку.

(паўза)

— Я звычайны чалавек, — пачала Эва Мароз-Кечынская. — Нарадзілася ў Гайнаўцы. Адсюль я родам, я адчуваю моцную сувязь са сваім месцам. Мае карані — гэта краявід, прырода, культура, мова і ўсходняя рэлігійная абраднасць Падляшша. Гісторыя і прывязанасць да месца ў многім паўплывала на маю тоеснасць ды многіх мясцовых людзей. Я думаю, што гэты аспект надта важны для зразумення справы.

Нашы продкі таксама былі мігрантамі. Мая прабабуля і прадзед уваходзілі ў лік двух мільёнаў бежанцаў, якія ў 1915 годзе пакідалі свае дамы і ў жаху ўцякалі перад нямецкай арміяй у глыб Расіі. Міграцыя, якую ведаем як «бежанства», стала трагічным эксодусам, у выніку якога памерла трэцяя частка бежанцаў. Гэтым, што асталіся ў жывых, пашчасціла, і іхняе шчасце не было абстрактным паняццем. Яго ажыццявілі канкрэтныя людзі, якія іх кармілі, паілі, запрашалі ў хату на жытло, дазволілі працаваць. Без гэтых простых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF