Ніва № 07 (3588), 16 лютага 2025 г.
Рэзаць пушчу, ці не?Радаслаў МАЦІЕВІЧМараторый прыпыніў або абмежаваў нарыхтоўку драўніны прыкладна на 60 тысячах гектараў на тэрыторыі Рэгіянальнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў у Беластоку. Зараз Дзяржаўныя лясы прыпыняюць высечкі на чарговых участках. Прадстаўнікі лясной гаспадаркі пратэстуюць супраць планаў спыніць высечку далейшых лясных масіваў. Звальненні працаўнікоў, фінансавыя страты, немагчымасць узяць крэдыты, каб утрымаць фірму — так характарызуюць сітуацыю праз год пасля ўвядзення мараторыю на высечку лясоў прадстаўнікі лесапрамысловага комплексу Падляшскага ваяводства. Зараз дзейнічаюць абмежаванні на высечку дрэў больш чым на 100 тысячах гектараў тэрыторыі, якой кіруе Рэгіянальная дырэкцыя дзяржаўных лясоў у Беластоку. У далейшым пад высечку плануецца выключыць да 20 працэнтаў яе плошчы. Супраць гэтага выступаюць прадпрымальнікі, якія сабраліся ў «Пратэсце лясной бранжы». Пасля года мараторыю яны падкрэсліваюць, што апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Яны крытыкуюць дзеянні Міністэрства клімату і аховы навакольнага асяроддзя і заклікаюць да размоў. Падкрэсліваюць, што падчас грамадскіх кансультацый па мараторыі пераважная большасць тых, хто выказваўся, выказаліся супраць, а Мінклімату гэтага ўвогуле не ўлічыла. Ці стане лесапрамысловасць на Падляшшы гісторыяй? Ці можна клапаціцца пра лясы (бо гэтага хочуць усе) і пры гэтым належным чынам гаспадарыць, каб хапіла ўсім? Дагэтуль няма рашэння адносна далейшага (...) |